Борыс Джонсан падтрымаў беларускіх палітвязняў і напісаў "Жыве Беларусь!"
Борыс Джонсан ва Украіне
Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага і іншых беларускіх палітвязняў (іх на сённяшні дзень каля паўтары тысячы). Ён заявіў, што падтрымлівае кампанію Святланы Ціханоўскай, мэта якой — нагадаць свету пра палітзняволеных у Беларусі.
Ролік ён апублікаваў у Х (экс-Twitter). А далучаны тэкст заканчваецца напісанымі па-беларуску словамі "Жыве Беларусь!"
У сакавіку Джонсан сустракаўся ў Лондане са Святланай Ціханоўскай. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дзейнасць партызанаў у нашай краіне і добраахвотнікаў ва Украіне. Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана "трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з [беларускіх] палітвязняў". Ён абраў Ціханоўскага.
"Я вельмі ўдзячная Борысу Джонсану за падтрымку не толькі Сяргея, але і ўсіх беларускіх палітзняволеных, — піша Святлана Ціханоўская. — Мы ўсе павінны быць іх голасам. Кожны дзень нам трэба нагадваць свету пра нашых герояў, каб у рэжыма ні было магчымасці перагарнуць старонку".
I’m supporting @Tsihanouskaya’s campaign to raise awareness of political prisoners in Belarus. I've agreed to sponsor her jailed husband, Siarhei Tsikhanouski. With 1,500+ political prisoners in Belarus, I urge others to join me in this act of solidarity.
— Boris Johnson (@BorisJohnson) October 16, 2023
I stand with the brave… pic.twitter.com/FaHY54o9E6
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.