Што адбываецца ў калоніях і як дзяржава дапамагае былым зняволеным?
Па даных за 2018 год, у Беларусі ў месцах зняволення знаходзіцца 34,4 тысячы чалавек. Гэта прыкладна 360 асуджаных на 100 тысяч насельніцтва. У 2018 годзе з усіх расследаваных злачынcтваў (59 724) 39,3% былі здзейсненыя раней асуджанымі людзьмі. Якім чынам дзяржава мусіць змагацца з такой колькасцю рэцыдыву? Ці ёсць распрацаваная праграма па рэсацыялізацыі зняволеных?
Пра гэта мы гаворым у эфіры Еўрарадыё з праваабаронцам “Вясны” Паўлам Сапелкам і былым зняволеным Станіславам Цыбінскім, а таксама Людмілай Кучура, якая шмат гадоў змагаецца за тое, каб даказаць невінаватасць мужа. Пятра Кучуру прысудзілі да 18 гадоў зняволення нібыта за наўмыснае забойства дзяржінспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету. Мужчына адсядзеў за кратамі больш за 14 гадоў.
Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".