Што чакае эканоміку Беларусі і ці будзе Расія яе ратаваць?
Беларускія ўлады расказваюць нам пра ўнікальную беларускую эканамічную мадэль, а незалежныя эканамісты — пра эканамічны застой і існаванне гэтай “унікальнай мадэлі” пераважна дзякуючы расійскай падтрымцы. Толькі вось падтрымка гэтая нібыта канчаецца, беларуская эканоміка стаіць на мяжы крызісу, а Крэмль вяртаецца да размоў пра “паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі”.
У якім стане сёння знаходзіцца ўнікальная беларуская эканамічная мадэль? Ці сапраўды, як кажа Мядзведзеў, беларуская прадукцыя нікому, апроч расіян, не патрэбная? Навошта Расіі “паглыбленне інтэграцыі” з Беларуссю і ці рэальнае ўвядзенне адзінай валюты? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканамічнай палітыкі імя Гайдара эканаміст Іван Любімаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.