Што на самой справе хацеў сказаць міністр Макей Еўропе, Расіі і беларусам?

Што на самой справе хацеў сказаць міністр Макей Еўропе, Расіі і беларусам?

Асобныя адказы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на пытанні журналіста тэлеканала “Euronews” нараджаюць яшчэ больш пытанняў ― столькі там недасказанага. Так, заявіўшы пра неабходнасць унясення змен у Канстытуцыю Беларусі, нічога не сказаў пра тое, якія артыкулы тыя змены могуць закрануць. А кажучы пра канфлікт ва Украіне, нібыта прызнае, што справакавала яго Расія.

Што на самой справе хацеў сказаць міністр Уладзімір Макей Еўропе, Расіі і беларусам? Чаму ў яго адказах часам бракуе канкрэтыкі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій Уладзімір Мацкевіч.

Слухаць ці спампаваць падкаст размовы з Уладзімірам Мацкевічам і Яўгенам Прэйгерманам ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі