Што патаннее ў Беларусі ў 2025 годзе, расказаў прэм'ер-міністр

Індычка, ілюстрацыйнае фота

Індычка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У наступным годзе ў Беларусі павінна патаннець мяса індычкі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Чыноўнік згадаў, як месяц таму ездзіў глядзець на вытворчасць індычкі ў Капыльскім раёне. "Мы ўнеслі прапанову, каб зраўнаваць ПДВ на індычку з ПДВ на курыцу ды іншыя віды птушкі. Таму што атрымалася, што на індычку ПДВ быў 20%, а на астатнюю птушку — 10%. Спадзяюся, што з 2025 года індычка нават трошкі патаннее", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка ўрада.

На агракамбінат "Дзяржынскі" ў Капыльскім раёне Галоўчанка ездзіў 29 лістапада. Тады ён расказваў, што мяса індычкі з Беларусі "са свістам" ідзе ў Расіі: туды прадалі 1200 тон гэтай прадукцыі.

Паведамляецца, што ў параўнанні з 2021 годам вытворчасць індычкі ў Беларусі вырасла больш чым утрая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі