Што Пуцін сказаў пра расследаванне Навальнага, якое паглядзелі 86 млн
25 студзеня, адказваючы анлайн на пытанні студэнтаў, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін быў вымушаны выказацца наконт фільма апазіцыянера Аляксея Навальнага. 19 студзеня, калі Навальны ўжо быў за кратамі, выйшла расследаванне пра "палац Пуціна", пабудаваны ў Геленджыку за 1,3 млрд долараў. За тыдзень відэа набрала на YouTube 86 мільёнаў праглядаў.
Адказваючы на пытанне студэнта пра расследаванне, Пуцін сказаў, што яго не глядзеў, бо "няма свабоднага часу" (яму паказалі толькі "відэанарэзку"). Ён заявіў, што нічога з паказанага ў фільме яму і яго блізкім сваякам не належыць і не было ва ўласнасці. Прэзідэнт Расіі назваў відэа "мантажом і кампіляцыяй", спробай "прамыць грамадзянам мазгі". "Сумна, дзяўчынкі", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.