Што вядома пра калонію, у якой трымаюць Віктара Бабарыку

Што вядома пра калонію, у якой трымаюць Віктара Бабарыку

Палітвязень Віктар Бабарыка днямі трапіў з наваполацкай калоніі ў бальніцу. У гэтай калоніі Бабарыка з ліпеня 2021-га. Распавядаем, што пра яе вядома і хто таксама сядзіць (ці сядзеў) у ПК-1.

Паводле звестак Dissidentby, на сёння ў наваполацкай калоніі сядзяць 90 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.

У гэтай калоніі адбываў пакаранне блогер Аляксандр Кабанаў. Ён, як і іншыя палітвязні, кажа, што ПК-1 — самая жорсткая ў Беларусі. Галоўная прычына — яе начальнік Андрэй Пальчык.

Што вядома пра калонію, у якой трымаюць Віктара Бабарыку
Кіраўнік ПК-1 Андрэй Пальчык / "Мінск-Навіны"

"У ПК-1, Наваполацк, так проста на шпіталь у горад не вывозяць. Звычайна спрабуюць замяць усё ў лагеры, адпраўляючы ў санчастку. Значыць, выпадак экстраны. Ведаючы, хто там працуе, ужо нічому не здзіўляешся, але ведаючы, як паводзілі сябе вертухаі з Бабарыкам, усё ж здзіўлены. Прывітанне начальніку лагера Журко, прывітанне Пальчыку, будзеце на тых жа нарах, што і Пятроў", — каментаваў сітуацыю ў сваім фэйсбуку Аляксандр Кабанаў.

Вось што пра калонію Аляксандр Кабанаў распавядаў у інтэрв'ю "Нашай Ніве":

"Начальнік на вачах падначаленых збівае людзей, здзекуецца з іх. Пры гэтым, думаю, ён атрымлівае ад сваіх дзеянняў асалоду. Гэта бачна па яго твары".

Бабарыку, як і іншых палітвязняў, у ПК-1 ставяць у невыносныя ўмовы, часта змяшчаюць у ШЫЗА. Гэта акрамя псіхалагічнага і фізічнага ціску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі