Што вырашаюць мясцовыя дэпутаты і ці варта імі станавіцца? (відэа)
У лютым 2018 года пройдуць выбары ў мясцовыя саветы, на якіх будуць абраныя больш за 18 тысяч дэпутатаў мясцовых саветаў рознага ўзроўню. Ці мае сэнс удзельнічаць у гэтых выбарах дэмакратычным структурам, якія ў апазіцыянераў шансы на мандат? Ад чаго ці ад каго залежыць, хто стане дэпутатам мясцовага савета? Якія паўнамоцтвы ў дэпутата мясцовага савета і якія пытанні ён здольны вырашаць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі і прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, сустаршыня кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч.