Штраф фрылансеру суд знізіў у два разы
Гомельскі абласны суд падтрымаў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, які абскарджваў пастанову суддзі Жлобінскага раёна Валянціны Сапонавай. У выніку, суддзя Васіль Бягун знізіў штраф, якім пакаралі Жукоўскага, у два разы — з 16,8 млн рублёў да 8,4 млн.
Як паведамляе сайт "Гомельская вясна", абласны суддзя паправіў свайго раённага калегу. У Жлобінскім судзе Жукоўскага асудзілі па правілах сукупнасці правапарушэнняў, хаця згодна з законам неабходна ўжываць правіла аб іх паўторнасці.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка заявіў, што абласны суддзя выправіў памылку, дапушчаную раённым суддзёй.