Шуневіч: па амністыі на волю могуць выйсці больш за 2 тысячы чалавек

Шуневіч: па амністыі на волю могуць выйсці больш за 2 тысячы чалавек

У 2019 годзе па амністыі ў Беларусі на волю могуць выйсці больш за 2 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Агулам пад амністыю, прымеркаваную да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, можа трапіць каля 6,5 тысячы чалавек. Шуневіч адзначае,што сёлетняя амністыя не такая вялікая, як у мінулыя гады, калі пад яе траплялі да 20 тысяч чалавек, інфармуе БЕЛТА.

Міністр нагадаў, што пад амністыю трапяць бацькі-адзіночкі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, інваліды, ліквідатары-чарнобыльцы, цяжарныя жанчыны, тыя, хто ўпершыню здзейсніў злачынства. Больш падрабязна гл. тут. Пад амністыю не трапяць карупцыянеры, тыя, хто ўчыніў асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку і забойствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі