Швецыя і Фінляндыя плануюць адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў NATO
Сцягі перад штаб-кватэрай NATO ў Брусэлі / Reuters
Швецыя і Фінляндыя могуць адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў NATO, піша Helsingin Sanomat. Гэта можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Стакгольму і Хельсінкі трэба прайсці праз сімвалічную працэдуру падачы заяўкі. Каб стварыць мацнейшы эфект, гэта вырашана зрабіць альбо адначасова, альбо з як мага меншым часовым разрывам.
Мяркуецца, што ад Фінляндыі ліст-заяўку генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбергу падасць пасол Фінляндыі ў Паўночнаатлантычным альянсе Клаўс Корханен.
Раней прэзідэнт краіны Саўлі Нііністэ тлумачыў, што рашэнне Фінляндыі і Швецыі зрабіцца чальцамі NATO звязанае з вайной, якую Расія распачала ва Украіне. "Калі сусед паводзіць сябе такім чынам, то, вядома, на гэта непазбежна павінная быць звернутая ўвага", — казаў Нііністэ ў інтэрв'ю выданню Ilta-Sanomat.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.