Шведы Tiamat далі першы канцэрт у Мінску (фота)

Калі вы ніколі не бачылі шчаслівага металіста, то канцэрт шумерскай багіні хаосу (менавіта ў яе гонар назвалі свой гурт Юхан Эдлунд з сябрамі) варта было наведаць. Зала была амаль поўная, у ёй панавала неперадавальная атмасфера братэрства. Можна было спакойна блукаць сярод слухачоў і разглядаць іх шыпы, татуіроўкі і надпісы на майках.
 
Пік весялосці і танцаў прыйшоўся на песню "Whatever that hurts" з культавага альбома "Wildhoney". Яна ішла пятай ці шостай, і калі Эдлунд абвясціў яе — танцпляц, здаецца, амаль страціў розум. Другім прыемным сюрпрызам стала меланхалічная "Divided", дзе гітарыст узяў на сябе партыю жаночага вакалу, і нечаканая "Do you dream of me?", якую гурт грае вельмі рэдка. Апошняй песняй канцэрта стала "Gaia", напрыканцы якой слухачоў пацешылі амаль пяціхвілінным гітарным сола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі