Шыльду ў гонар БНР на Валадарскага ў Мінску адкрыюць 23 сакавіка
Шыльду ў гонар БНР на Валадарскага, 9 у Мінску адкрыюць 23 сакавіка. Яна з’явіцца на будынку, дзе раніцай 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Як піша ў Facebook грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка, урачыстая цырымонія пройдзе з 13-й да 14-й гадзіны.
Як вядома, шыльда мусіла з’явіцца на будынку яшчэ ў 1990-я гады, але тады ўлады не далі на гэта дазволу. Цяпер жа, на 100-годдзе БНР, дазвол быў атрыманы. Старая шыльда захавалася, але замест яе вырашылі вырабіць новую. Зроблена гэта было на ахвяраванні.