Сі Цзіньпін упершыню за апошнія шэсць гадоў прыляцеў у ЗША

Сі Цзіньпін 

Сі Цзіньпін  / Reuters

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў з візітам у ЗША — упершыню з 2017 года, адзначае Reuters. Гэтаму візіту папярэднічала заява прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб тым, што ён імкнецца аднавіць нармальныя сувязі з Пекінам. Сустрэча Сі Цзіньпін з Байдэнам, як піша Reuters, пройдзе "у неўстаноўленым месцы ў раёне заліва Сан-Францыска ў сераду раніцай". Таксама кітайскі лідар прыме ўдзел у штогадовым саміце форуму Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС).

Ля трапа самалёта Сі Цзіньпіна сустракалі міністр фінансаў ЗША Джанет Елен і амбасадар ЗША ў Кітаі Нікалас Бернс. Затым ён сеў у кітайскі лімузін "Хунцы" і накіраваўся ў Сан-Францыска, дзе праходзяць дэманстрацыі як за, так і супраць яго візіту.

Прадстаўнік Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Кірбі паведаміў журналістам, што Байдэн і Сі Цзіньпін абмяркуюць канфлікт Ізраіля і ХАМАСА ў Газе, а таксама намаганні ЗША па падтрымцы Украіны, якая абараняецца ад расійскага нападу. Важнае месца ў парадку дня будуць займаць эканамічныя пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі