Сілавікі паведамілі пра "хапун" у Ваўкавыску
Затрыманне ў Ваўкавыску
У Ваўкавыску затрымалі як мінімум шэсць чалавек. Гэта вынiкае з відэа, якое апублікаваў тг-канал сілавікоў.
Затрыманых вінавацяць у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Паведамляецца, што затрыманні адбыліся 25 верасня ў рамках спецмерапрыемства "Правапарадак".
Раней стала вядома пра не менш за восем затрыманых у Ваўкавыску. Такім чынам, за тыдзень у горадзе затрымалі як мінімум 12 чалавек.
Па словах праваабаронцаў, "зачыстка" ў раёне пачалася пасля таго, як падчас аднаго з побытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Мінска і Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.