Сілавікі праз дзверы і вокны штурмавалі кватэру ўдзельніцы пратэстаў
Каб затрымаць мінчанку за ўдзел у акцыях пратэсту, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Відэа затрымання Алены Малькевіч з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах. "Віна" дзяўчыны палягала ў тым, што ў жніўні 2020-га яна ўдзельнічала ў некалькіх акцыях пратэсту.
Сілавікі зладзілі сапраўдны штурм яе кватэры. Некалькі з іх на тросах спусціліся з даху шматпавярховага дома і трапілі ў кватэру праз вокны. У гэты ж час іншыя ўварваліся праз дзверы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.