Сілавікі затрымалі адміністратарку тг-канала БСДП

Сілавікі затрымалі адміністратарку тг-канала БСДП

Сілавікі затрымалі сябра прэзідыўма Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Людмілу Волкаву. Яна ж з'яўляецца адным з адміністратараў партыйнага тг-канала "БСДП".

Паведамляецца, што сілавікі прыйшлі да Волкавай на працу. Яе завезлі дадому, дзе правялі ператрус. Забраўшы ў яе тэлефон, яны на нейкі час захапілі кантроль над партыйным тг-каналам: памянялі сімволіку БСДП на дзяржаўны герб і выдалілі ўсіх падпісчыкаў канала. ТГ-канал БСДП не прызнаны экстрэмісцкім.

Цяпер партыя вырашае пытанне пра адваката для затрыманай. 

Раней Волкава праходзіла сведкай па крымінальнай справе. Год таму (22 студзеня 2021-га) ГУБАЗіК зладзіў у яе ператрус. 

Увечары стала вядома, што Людміла Волкава знаходзіцца на Акрэсціна, яе абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі