Сілавікі затрымалі вядучага спецыяліста па працы з кліентамі кампаніі А1
Сілавікі затрымалі вядучага спецыяліста па працы з кліентамі кампаніі А1. "Пакаяннае" відэа з ёй з'явілася на праўладным тэлеграм-канале. Свае імя і прозвішча яна не называе. Але dev.by піша, што гэта Святлана Каленчыц. Супрацоўніцу А1 абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
Гэта ўжо другое гучнае затрыманне супрацоўніка А1. Прэс-сакратар кампаніі Мікалай Брэдзелеў асуджаны на 15 сутак і знаходзіцца на Акрэсціна (пры затрыманні быў збіты). З'яўленне "пакаяннага" відэа з ім асудзілі як кампанія А1, так і МЗС Аўстрыі — за ўмяшанне ў прыватнае жыццё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.