Сілавікі знайшлі ў гаражах Гомеля "спячую ячэйку экстрэмістаў"

У "пакаянным відэа" паказалі чатырох чалавек / скрыншот відэа
У "пакаянным відэа" паказалі чатырох чалавек / скрыншот відэа

У адным з гаражных кааператываў Гомеля сілавікі затрымалі некалькі чалавек. "Пакаяннае відэа" затрыманых з'явілася сёння ў тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіК МУС Беларусі.

Паказалі чатырох чалавек. Канал, які апублікаваў ролік, сцвярджае, што ў гаражным кааператыве была выяўленая "спячая ячэйка экстрэмістаў", якая "мела замежныя сувязі" з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне. Затрыманыя кажуць на камеру, што яны нібыта пакідалі ў Інтэрнэце негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі". Справу могуць завесці паводле трох артыкулаў КК, сцвярджае крыніца, якая апублікавала відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі