Сіноптык расказаў, якое надвор'е чакае беларусаў у снежні
Снежнае надвор'е ў Мінску / Архіўнае фота Еўрарадыё
Снежань сёлета чакаецца цяплейшым, чым звычайна, пры гэтым устойлівае снежнае покрыва магчымае ў канцы месяца, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Па словах Рабава, сярэдняя тэмпература паветра ў снежні перавысіць кліматычную норму, якая складае 2-5 градусаў са знакам "мінус", у той час як месячная колькасць ападкаў будзе ў межах нормы — 38-57 міліметраў.
У выніку ў снежні ў Беларусі чакаецца ад 18 да 21 дзён з ападкамі, 3-15 дзён з туманамі і галалёдам, ад 2 да 5 дзён — з завеяй, расказаў сіноптык. Пры гэтым праз частыя цыклоны ўстойлівае снежнае покрыва ўтворыцца да канца снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.