Сіноптыкі: Па ўсёй Беларусі ў аўторак чакаюцца моцны снег і завіруха
Снег будзе моцны пераважна ўначы і раніцай, а на Гомельшчыне — мокры снег з дажджом. На дарогах — галалёдзіца.
Вецер будзе паўночны 6-11 метраў за секунду з парывамі да 15-20 метраў.
Тэмпература паветра чакаецца на працягу сутак ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.
Дождж і мокры снег не спыняцца ў Беларусі да канца тыдня.
Фота — bymedia.net