Сіноптыкі папярэдзілі, што ў Беларусі істотна пахаладае

Сіноптыкі папярэдзілі, што ў Беларусі істотна пахаладае

Сіноптыкі папярэдзілі, што ў Беларусі істотна пахаладае. Анамальна цёплы пачатак лістапада ўжо ў мінулым (тэмпература паветра перавышала кліматычную норму на некалькі градусаў). Ужо ўначы ў аўторак, 9 лістапада, будзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5 (у сталіцы — 1-3 цяпла). У начныя гадзіны на паўночным усходзе магчымы мокры снег.

У наступныя дні ўначы тэмпература паветра на ўсходзе краіны будзе апускацца да -9 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі