Сіноптыкі прадоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі і на пятніцу

Заўтра ў Беларусі чакаецца моцны вецер і месцамі снег / Еўрарадыё​
Заўтра ў Беларусі чакаецца моцны вецер і месцамі снег / Еўрарадыё​

Сіноптыкі прадоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі і на пятніцу, 21 студзеня. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце Белгідраметцэнтра.

Падставай стаў моцны вецер. Паводле прагнозаў, узмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с будзе назірацца на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску. Раней сіноптыкі папярэджвалі пра неспрыяльную метэаралагічную з'яву (моцны вецер) у чацвер.

Заўтра па рэспубліцы часам чакаецца снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог можа з'явіцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе -1...-7, удзень — -5...+1 градус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі