Сіноптыкі прагназуюць дажджлівыя чэрвень і жнівень, але гарачы ліпень

Па словах начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрыя Рабава, у ліпені тэмпература будзе трошкі вышэйшай за сярэднія паказчыкі. Месяц будзе сухім і гарачым, нярэдка тэмпература паветра будзе падымацца вышэй за 25 градусаў цяпла. А вось жнівень будзе дажджлівым.


Рабаў: "Чэрвень будзе такім сярэднебеларускім і даволі халодным, а вось у ліпені тэмпература будзе вышэй за сярэднекліматычныя паказчыкі".   


Па словах Дзмітрыя Рабава, доўгатэрміновыя прагнозы Рэспубліканскага гідраметэацэнтра на сезон спраўджваюцца прыкладна на 60-65%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі