Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджлівую пятніцу
У пятніцу, 22 красавіка, у Беларусі ўначы будзе пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, перадае Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны, а ўдзень у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль, удзень будзе 8-14 цяпла, па паўночным усходзе — да +17.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.