Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее. Пачакаць давядзецца некалькі дзён.

Як інфармуе "Беларусь сегодня", у суботу ўначы тэмпература паветра складзе ад -8 да -14 градусаў, удзень — ад -4 да -10. Ападкі прагназуюцца па ўсёй краіне, у начныя гадзіны — слабая завіруха. Вецер будзе з парывамі да 14 метраў за секунду.

У нядзелю, 27 студзеня, уначы будзе 7-14 градусаў марозу (пры праясненнях — да -17), удзень — ад -4 да -11 градусаў.

А ў панядзелак, 28 студзеня, пачнецца пацяпленне. Праўда, у начныя гадзіны яшчэ будзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях —— да -20 (на Брэстчыне — ад -7 да -9). Удзень ужо прагназуецца ад -1 да -8 градусаў (толькі месцамі магчыма -10).

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 25.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі