Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да 31 цяпла, месцамі дажджы
На большай частцы тэрыторыі нашай краіны 6 жніўня будзе пераважна без ападкаў.
Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, у начныя — 25-29 цяпла, на Брэстчыне — да 30-31 градуса, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net