Сіноптыкі: У аўторак дажджы чакаюцца толькі месцамі
Ападкі прагназуюцца раніцай і ўдзень.
У начныя гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер будзе паўднёвы 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, па захадзе краіны — да 13 цяпла, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 17 да 23 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net