Сіноптыкі: У аўторак на поўдні Беларусі чакаецца да 19 цяпла

У дзённыя гадзіны чакаецца пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні 6-11 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў (на поўначы Беларусі — парывы да 18 метраў).



БЕЛТА інфармуе, што тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў, удзень — 12-17 цяпла, на поўдні месцамі да 19 градусаў вышэй за нуль.
 

Дарэчы, як сцвярджаюць сіноптыкі, на бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёплае надвор'е (прагназуецца дзённая тэмпература — ад 6 да 14 градусаў вышэй за нуль). Чакаюцца толькі невялікія дажджы, магчымыя туманы.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі