Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі ўдзень чакаецца ад 16 да 23 градусаў
Уначы ў асобных раёнах Гомельскай вобласці прагназуюцца дажджы.
Удзень ападкі магчымыя па поўдні нашай краіны, у тым ліку і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Як паведамляе БЕЛТА, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 16 да 21 цяпла, на Брэстчыне — да 23 градусаў.
Фота — bymedia.net