Сіноптыкі: У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

У начныя гадзіны ў асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей магчымыя навальніцы, у дзённыя гадзіны — толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы.



Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 15-20 метраў.



Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, на Гомельшчыне будзе ад 10 да 12 цяпла. Удзень прагназуецца ад 23 да 29 градусаў, на захадзе краіны — 18-22 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі