Сіноптыкі: У чацвер дажджы чакаюцца ва ўсходняй Беларусі
Уначы ападкі прагназуюцца на Гомельшчыне, раніцай і ўдзень — месцамі па Віцебскай вобласці.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман.
Вецер будзе заходні 4-9 метраў за секунду, на поўначы — з парывамі да 12 метраў. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень — 7-12 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Рабаў: Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь толькі ў лістападзе
Фота — bymedia.net