Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег
Праўда, толькі ў асобных раёнах і ападкі будуць невялікія.
19 снежня вецер будзе паўднёва-усходнім, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра складзе ў начныя гадзіны ад 3 марозу да 2 градусаў цяпла (на Віцебшчыне — да 6 градусаў ніжэй за нуль), у дзённыя — ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.
Фота — БЕЛТА