Сіноптыкі: У чацвер удзень па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

У дзённыя гадзіны месцамі магчымыя навальніцы, у паўднёвых раёнах — моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.



Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.



Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 13 цяпла, удзень — ад 16 да 22 градусаў, інфармуе БЕЛТА.



Дажджы працягнуцца да канца тыдня, прычым ад пятніцы яны стануць працяглымі.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі