Сіноптыкі: У панядзелак будзе да +28, месцамі дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны, у часе навальніцаў парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў, удзень — 22-28 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.