Сіноптыкі: У панядзелак у Беларусі без істотных ападкаў
Невялікія дажджы прагназуюцца толькі на ўсходзе нашай краіны.
Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі Беларусі — туман. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 1 да 5 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе — 6-8 цяпла, у дзённыя гадзіны — 4-9 градусаў са знакам плюс, а на Гомельшчыне — да 11 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net