Сіноптыкі: у пятніцу чакаюцца навальніцы, на Гомельшчыне — да +23
Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень у многіх раёнах прагназуюцца працяглыя моцныя дажджы (уначы — толькі на Брэстчыне).
Вецер усходні, паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі пры навальніцах да 15-18 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль (на поўдні — да 13), у дзённыя — 10-16 цяпла, у Гомельскай вобласці — да 23 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net