Сіноптыкі: У пятніцу на Брэстчыне чакаюцца моцныя дажджы
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусцяцца туманы.
Вецер будзе ўсходнім, паўднёва-ўсходнім 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 13 у Брэсцкай вобласці да 21 цяпла на ўсходзе Беларусі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net