Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы, у суботу — мокры снег

Уначы і раніцай 18 кастрычніка пераважна на Гомельшчыне могуць згушчацца туманы. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, у дзённыя гадзіны па захадзе — з парывамі да 14 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі да 2 градусаў марозу, удзень — 8-14 цяпла, інфармуе БЕЛТА.



У суботу, 19 кастрычніка, у Беларусі прыйдзе халодны атмасферны фронт з Балтыкі. Уначы на большай частцы тэрыторыі нашай краіны магчымыя дажджы з мокрым снегам. Удзень будзе не больш за 9 градусаў цяпла.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі