Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі, дождж
Невялікія ападкі прагназуюцца пераважна на ўсходзе краіны.
Уначы і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы і слабы, удзень — 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 6-12 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Анамальныя для пачатку кастрычніка халады пачнуць адступаць у нядзелю, 6 кастрычніка.
Фота — bymedia.net