Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі чакаецца ад 19 да 29 цяпла, месцамі дажджы
Уначы ападкі прагназуюцца ў асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
Удзень кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна ў паўночна-заходніх раёнах нашай краіны, месцамі магчымыя навальніцы.
Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў, па ўсходзе месцамі да 10-12, у дзённыя — 23-29, у заходніх раёнах — ад 19 да 22 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net