Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі чакаюцца працяглыя моцныя дажджы
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду, на Гомельшчыне — парывы да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 6-11 цяпла, у Гомельскай вобласці — 12-14 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
Кароткачасовыя дажджы працягнуцца да канца тыдня: у чацвер і пятніцу — на большай частцы тэрыторыі Беларусі, у суботу і нядзелю — месцамі.
Фота — bymedia.net