Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі месцамі дажджы, у чацвер — мокры снег
13 лістапада кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі ўдзень у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
У асобных раёнах згусціцца туман, уначы і раніцай чакаецца слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 2-7 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Адзначым, што ў чацвер чакаецца мокры снег на Віцебшчыне, а ў пятніцу ён магчымы і ў іншых рэгіёнах нашай краіны.
Фота — bymedia.net