Сіноптыкі: У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца 11-17 цяпла

9 кастрычніка без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будуць туманы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.



У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, якія працягнуцца і ў пятніцу. Тэмпература паветра ў гэтыя дні ў дзённыя гадзіны будзе складаць ад 10 да 17 градусаў. А вось у нядзелю, 13 кастрычніка, як абяцаюць сіноптыкі, у Беларусі ўсталюецца камфортнае надвор'е, пераважна без ападкаў.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі