Сіноптыкі: У суботу чакаецца да 27 цяпла, працягнуцца дажджы і навальніцы
Уначы ападкі прагназуюцца месцамі, а ўдзень — па ўсходзе нашай краіны. Навальніцы магчымыя ў асобных раёнах у дзённыя гадзіны.
Вецер паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, месцамі — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад 19 да 25 цяпла, на Брэстчыне — да 27 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
Сіноптыкі: На наступным тыдні ў Беларусі чакаецца да 33 цяпла
Фота — bymedia.net