Сіноптыкі: У суботу на ўсходзе Беларусі чакаюцца дажджы
Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры сіноптыкі абяцаюць замаразкі ад 0 да 4 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 6-12 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Анамальныя халады пачнуць адступаць з Беларусі ў нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня нарэшце пацяплее.
Фота — bymedia.net