Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі пераважна без ападкаў
Невялікія дажджы магчымыя толькі ў шэрагу раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
Вецер будзе паўночны 5-10 метраў за секунду, на ўсходзе краіны — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 14 градусаў на Гомельшчыне да 21 цяпла на захадзе нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net