Сіноптыкі: У суботу ўначы ў Беларусі магчымы мокры снег
У начныя гадзіны і раніцай у цэнтральных і ўсходніх раёнах нашай краіны таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.
Удзень будзе пераважна без ападкаў.
Як інфармуе БЕЛТА, вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходзе месцамі сіноптыкі прагназуюць вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-4 градусы вышэй за нуль, на захадзе Беларусі магчымыя замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў, удзень — 4-9 цяпла.
Фота — bymedia.net