Сіноптыкі: У выхадныя ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Удзень кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Беларусі, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны 31 жніўня складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 16 да 23 цяпла, паведамляе БЕЛТА.



У нядзелю, 1 верасня, на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра істотна не зменіцца. У панядзелак ападкі працягнуцца, а вось тэмпература знізіцца на некалькі градусаў. А вось далей чакаецца пацяпленне.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі