Сіноптыкі: Уначы ў Беларусі месцамі прагназуюцца моцныя дажджы
Ападкі прагназуюцца ў начныя гадзіны і раніцай на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, удзень — пераважна на ўсходзе.
Уначы і ў ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль (у паўночна-заходніх раёнах — ад 2 да 4 градусаў), удзень — 8-14 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net